Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  2. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  3. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  4. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  5. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  6. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  7. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  8. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  9. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  10. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  11. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  12. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  13. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  14. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
Читать по-русски


Пытанні пра тэрытарыяльную цэласнасць Украіны павінныя вырашацца з непасрэдным удзелам народа. Пра гэта ў інтэрв'ю французскім СМІ заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Пры гэтым ён дадаў, што сам лічыць не найлепшай ідэяй ісці ў гэтым пытанні на саступкі Уладзіміру Пуціну.

Президент Украины Владимир Зеленский. Фото: Reuters
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: Reuters

— Вы мусіце разумець, што любое пытанне што да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны не можа быць вырашанае адным прэзідэнтам, адным чалавекам ці ўсімі прэзідэнтамі свету без удзелу ўкраінскага народа. Каб гэта адбылося, украінскі народ мусіць гэтага захацець, — заявіў у інтэрв'ю Зяленскі.

Пры гэтым ён назваў такі крок не найлепшым: «Бо мы маем дачыненне з Пуціным, і для яго, відавочна, будзе перамогай, калі ён атрымае частку нашай тэрыторыі назад. Але нават пазней, калі канфлікт будзе замарожаны, ён зможа вярнуцца і зрабіць гэта. Вось чаму гэтае пытанне вельмі і вельмі складанае».

Пытанні, якія датычаць тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, яе суверэнітэту, гарантый бяспекі, будуць прысутнічаць у мірным плане, які мае падрыхтаваны да канца лістапада. План будзе прадстаўлены на мірным саміце, на які будзе запрошаны і прадстаўнік Расіі, растлумачыў Зяленскі.

— І, калі ласка, калі ўвесь свет хоча, каб яны былі за сталом (перамоваў. — Заўв. рэд.), мы не можам быць супраць, бо для нас важна іх спыніць, — сказаў украінскі прэзідэнт.

Адзін з французскіх журналістаў пацікавіўся, ці будзе выхад Украіны на межы 1991 года абавязковай умовай для перамоваў з Расіяй, на што Зяленскі паўтарыў ужо ранейагучанае ім меркаванне, што гэта неабавязкова.

— Гэта не значыць, што ў той момант мы будзем на межах 91-га года. Гэта я вам адказваю на вашае пытанне. Не, гэта не значыць. Так, я лічу, што гэта справядліва, і справядлівы мір для Украіны — гэта аднавіць цалкам нашую тэрытарыяльную цэласнасць. Але гэта не значыць, што толькі дзякуючы зброі. Я лічу, што сёння мы стаім на фронце, пакуль Расія хоча ваяваць, будзе гатовы план, будзе ў нас моцная пазіцыя, будзе ўвесь свет, большасць краін пагодзіцца з гэтым планам і будзе на стале гэты план. І потым, калі ласка, мы можам вырашыць гэтыя пытанні дыпламатычна, калі Расія захоча, — растлумачыў ён.

Нагадаем, адмову ад тэрыторый назваў адным з варункаў пачатку мірных перамоваў з Украінай Уладзімір Пуцін. Ён заявіў, што ўкраінская армія мусіць быць цалкам выведзеная з Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей, нават з падкантрольных Украіне частак. Таксама, паводле яго, краіна мусіць адмовіцца ад уступлення ў NATO, а Захад — адмяніць уведзеныя ў дачыненні да РФ санкцыі і гарантаваць пазаблокавы і бяз’ядзерны статус Украіны.

Другі саміт міру па Украіне, куды плануюць запрасіць і прадстаўніка Расіі, мае прайсці да канца года.