На Тайвані адбыўся самы магутны землятрус за 25 гадоў. Яго магнітуда склала 7,4 бала, а эпіцэнтр знаходзіўся за 18 км на поўдзень ад тайваньскага горада Хуалянь.
Загінулі мінімум 7 чалавек. Пацярпелі 711 чалавек. У суседніх краінах зрабілі папярэджанне пра цунамі, але пазней адклікалі, піша Руская служба Бі-бі-сі.
Нагадаем, паводле звестак тайваньскага Цэнтра кіравання надзвычайнымі сітуацыямі, у выніку штуршкоў на востраве абрынулася не менш за 26 будынкаў, насельнікі сямі з іх апынуліся ў пастцы, больш за 90 тыс. хатніх гаспадарак на востраве засталіся без электрычнасці.
Да ліквідацыі наступстваў землятрусу прыцягнулі войска.