Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  2. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  3. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  4. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  5. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  6. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  7. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  8. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  9. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  10. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  11. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  12. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  13. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  14. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  15. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  16. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  17. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  18. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
Читать по-русски


/

Мінчука пакаралі штрафам за тое, што ён не падняўся падчас гімна на стадыёне, расказала «Вечернему Гродно» суддзя суда Ленінскага раёна Гродна Алена Пятрова. Здарэнне адбылося ў 2023 годзе.

Стадион «Динамо» в Минске. Фото: НОК Беларуси
Стадыён «Дынама» ў Мінску. Фота: НАК Беларусі

Мінчук прыйшоў на спартыўны матч на стадыён і на трыбуне падчас афіцыйнай цырымоніі слухаў дзяржаўны гімн Беларусі седзячы. Суд вырашыў, што тым самым ён парушыў устаноўленыя заканадаўствам патрабаванні. Яму прызначылі штраф — 15 базавых велічынь (555 рублёў у 2023 годзе).

Такія паводзіны, паводле суддзі, належаць да «правапарушэнняў экстрэмісцкай скіраванасці»: за незаконныя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўных сімвалаў прадугледжаная адказнасць паводле арт. 24.54 КаАП. Санкцыя артыкула — штраф да 15 базавых велічынь. То-бок у гэтым выпадку мінчуку далі максімальнае пакаранне.

Акрамя таго, Пятрова паведаміла, што з пачатку гэтага года толькі суд Ленінскага раёна Гродна разгледзеў 304 справы паводле арт.19.11 КаАП пра распаўсюд «экстрэмізму».

Нагадаем, два гады таму менавіта суд Ленінскага раёна Гродна аштрафаваў футбольнага заўзятара на 480 рублёў за непавагу да дзяржсімвалаў Беларусі: ён таксама не падняўся са свайго месца, калі перад матчам зайграў дзяржаўны гімн.