Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  2. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  3. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  4. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  5. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
  6. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  7. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  8. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  9. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  10. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  11. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  12. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  13. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  14. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  15. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  16. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
Читать по-русски


Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва (МІКП) змяніў уласніка. Як даведалася «Люстэрка», гэта адбылося ў снежні 2023 года. Новыя ўладальнікі — грамадзяне Кітая. Расказваем, што ўдалося высветліць.

Международный институт управления и предпринимательства. Фото: imb.by
Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. Фота: imb.by

Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва — адна з найстарэйшых прыватных навучальных установаў у краіне, яна адкрылася ў 1993 годзе. Раней ВНУ называлася «Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва».

Мяркуючы са звестак Адзінага дзяржрэгістра, інстытут заснавала ТАА «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці». Сярод яго відаў дзейнасці — вышэйшая адукацыя і здача ў арэнду ўласнай і арандаванай нерухомасці. Арганізацыя таксама з’явілася ў 1993 годзе. Тады сярод заснавальнікаў былі 23 чалавекі (усе яны — грамадзяне Беларусі). Да 2022 года спіс скараціўся да 12.

У кастрычніку 2022 года тыя самыя 12 заснавальнікаў, відавочна, прадалі «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці» грамадзяніну Кітая Пэнь Ланю. І ўжо ён валодаў кампаніяй да снежня 2023 года. Цікава, што ў снежні на тыдзень уласнікам кампаніі станавілася кітайскае ТАА «Цысіньван па кіраванні бізнесам Цэнду». Потым Пэнь Лань зноў стаў уладальнікам. А праз два тыдні ўласнікі змяніліся. Імі сталі двое кітайцаў — Хэ Дань і Ван Бо, кожнаму з якіх належыць па 50% бізнесу. Дырэктар арганізацыі — таксама грамадзянін КНР Хань Вэньюань.

Сярод кіраўніцтва самой ВНУ таксама ёсць кітайцы. Напрыклад, прарэктар па навучальнай рабоце — Чжан Пэнфэй. Рэктара, дарэчы, у Інстытуце пакуль няма. Да 2023 года ім быў кандыдат эканамічных навук Мікалай Сіняк.

Руководство Международного института управления и предпринимательства. Скриншот: imb.by
Кіраўніцтва Міжнароднага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва. Скрыншот: imb.by

У справаздачы пра прыбыткі і страты МІКП паведамляецца, што за мінулы год чысты прыбытак інстытута склаў 5,593 мільёна рублёў. У 2022 годзе страты склалі 109 тысяч рублёў.

Між тым у 2023/2024 навучальным годзе кошт навучання для беларускіх студэнтаў складае 4000 рублёў для вочнай формы навучання (1800 рублёў для завочнікаў). Для замежнікаў, якія хочуць вучыцца на рускай — 1800 даляраў (5751 рубель, тут і далей курс Нацбанка на 26 чэрвеня), а для тых, хто аддае перавагу англійскай — 2800 даляраў (8947 рублёў).

Мяркуючы са звестак бухгалтарскай справаздачы МІКП, цяпер у ВНУ працуе 54 чалавекі. Дакладнай колькасці студэнтаў у адкрытых крыніцах мы не знайшлі, аднак гэтым летам у інстытут плануюць набраць 79 першакурснікаў. Студэнтаў у ВНУ рыхтуюць па сямі спецыяльнасцях:

  • бізнес-адміністраванне;
  • менеджмент;
  • эканоміка і кіраванне;
  • правазнаўства;
  • фінансы і крэдыт;
  • бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у прамысловасці;
  • сусветная эканоміка.

Інстытут заяўляе, што супрацоўнічае з ВНУ ў Малайзіі, Тайландзе, Кітаі і Венгрыі. Акрамя таго ў 2022-м ён стаў партнёрам адукацыйнай карпарацыі Кітая Hope Education Group.

Днямі першы прарэктар Сяргей Мальчанка ўдзельнічаў у адкрыцці Міжнароднага альянсу вышэйшай прафесійнай адукацыі гарадоў-пабрацімаў Гуанчжоу, якое адбылося ў Кітаі. У сваім выступе ён расказаў пра МІКП і яго дасягненні.

— Візіт дэлегацыі МІКП у Кітай умацаваў адносіны з кітайскімі ВНУ і заклаў аснову для будучых праграм абмену, — напісана ў тэлеграм-канале навучальнай установы. — Інстытут плануе павысіць якасць адукацыі і падрыхтаваць новае пакаленне спецыялістаў, гатовых да працы на сусветным узроўні.

Чытайце таксама