Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
  2. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  3. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  4. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  5. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  6. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  7. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  8. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  9. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  10. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  11. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  12. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  13. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  14. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  15. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  16. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  17. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  18. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
Читать по-русски


Беларусаў працягваюць затрымліваць за ўдзел у пратэстах, якія праходзілі ўжо амаль тры гады таму. Сілавікі вышукваюць старыя каментары ў адрас Лукашэнкі, чыноўнікаў ці міліцыянтаў, правяраюць лайкі пад пастамі, і за ўсё гэта людзі таксама атрымліваюць рэальныя тэрміны. «Люстэрка» папрасіла адваката Марыю Колесаву-Гудзіліну расказаць, якія тэрміны даўнасці «злачынстваў» па папулярных, «народных», артыкулах, па якіх затрымліваюць з 2020-га. Яе каментар, на жаль, несуцяшальны для ўсіх.

Пратэсты ў Брэсце ў кастрычніку 2020 года. Фота: TUT.BY

Марыя Колесава-Гудзіліна — адвакат правоў чалавека, сябра Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, у адвакатуры з 2012 года, чытала лекцыі па аўтарскім праве на юрыдычным факультэце Гарвардскага ўніверсітэта.

Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі яна паўгода была адвакатам па справе Сяргея Ціханоўскага, таксама яе падабароннымі былі блогер Эдуард Пальчыс, былы следчы Яўген Юшкевіч, спявак Ціма Беларускіх і іншыя

У красавіку 2022-га яна не прайшла атэстацыю кваліфікацыйнай камісіі Мінюста, як і многія беларускія адвакаты, што страцілі права на працу, абараняючы людзей, якія праходзілі па палітычных справах.

Які тэрмін даўнасці па адміністрацыйных справах за ўдзел у пратэстах?

Па арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) тэрмін прыцягнення да адказнасці мінае праз два месяцы з моманту здзяйснення «правапарушэння».

Праўда, сілавікі такім могуць прызнаць практычна што заўгодна. Напрыклад, у канцы траўня жыхар Брэста, паводле пастановы суда, «пікетаваў татуіроўкай» — прыйшоў на рэчавы рынак, а на назе ў яго была выбітая «Пагоня». А жыхарка Ваўкавыска ў кастрычніку 2022-га атрымала штраф за торбачку бел-чырвона-белага колеру ў багажніку машыны — нібыта яна яе размясціла на ўсеагульны агляд. У лютым па гэтым жа артыкуле на 15 сутак асудзілі валанцёрку з Оршы Алену Мірашнічэнка, якая дапамагае бяздомным жывёлам. У абвінавачанні гаварылася, што яна «пакінула запрашэнне ўзяць удзел у святкаванні адкрыцця дома для катоў з сумесным чаяваннем» у вайбер-групе «Хвосцікі». Суддзя палічыла гэта «дэстабілізацыяй абстаноўкі ў краіне».

Рэпосты з рэсурсаў, прызнаных беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі, або спасылкі на іх падпадаюць пад арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе яе).

Па гэтым артыкуле чалавек можа атрымаць «суткі» ці штраф цягам года з моманту, калі зрабіў такі рэпост. Але многія беларусы праходзілі праз перазатрыманні — на іх раз за разам складалі новыя пратаколы за кожны рэпост. Так, напрыклад, настаўніцу мінскай гімназіі Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву судзілі дзевяць разоў, у ІЧУ яна прабыла 126 сутак. Практычна столькі ж адседзеў яе муж, з якім яны дзяліліся паведамленнямі каналаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

— Падпіска на нейкі канал можа лічыцца захоўваннем экстрэмісцкай інфармацыі, — тлумачыць Колесава-Гудзіліна. — А вось рэпост могуць паднесці так, што ён будзе падпадаць пад крымінальную адказнасць. І тут склады магчымыя розныя. У мяне няма столькі фантазіі, колькі ёсць у Следчага камітэта. Складана сказаць, што яны могуць угледзець: што не было злачынным у 2020-м, стала такім у 2023-м. Гэта могуць быць і 130-ы (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці), і артыкул 361−4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

ИВС на улице Окрестина в Минске. Фото: TUT.BY
ІЧУ на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Фота: TUT.BY

А што з «крыміналкамі» за пратэсты?

Адміністрацыйныя артыкулы, якія мы пералічвалі вышэй, ужо нельга прымяніць да падзей, якія адбываліся ў пачатку пратэстаў. Яны будуць датычыць «больш свежых» «правапарушэнняў». Але па многіх фактах следчыя ўсё яшчэ могуць заводзіць крымінальныя справы.

Арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Гэта асноўны крымінальны артыкул, па якім затрымліваюць беларусаў, што выходзілі на вуліцы са жніўня 2020-га на знак пратэсту супраць вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў. У спісе праваабаронцаў «Вясны» больш за 1400 прозвішчаў асуджаных менавіта па ім.

Тэрмін даўнасці па 342-м — пяць гадоў. Яны адлічваюцца ад даты «здзяйснення злачынства». То-бок да 2025 года сілавікі могуць прыходзіць па тых, хто ўдзельнічаў у вялікіх акцыях пратэсту. Да пачатку 2026-га застаецца рызыка для тых, хто ўдзельнічаў у лакальных дваровых маршах.

— Пакуль з пункту гледжання цяперашніх законаў гэта так. Але ніхто не перашкаджае ўладам унесці змены ў Крымінальна-працэсуальны і Крымінальны кодэксы, таму дапусціць, што будзе ў 2025-м, нават у 2023-м, я не магу, — тлумачыць Марыя.

Некаторыя дзеянні могуць кваліфікавацца і як масавыя беспарадкі, гэта арт. 293 (Масавыя беспарадкі). Тут тэрміны залежаць ад часткі: за ўдзел могуць прыцягнуць цягам 10 гадоў, за арганізацыю — цягам 15. Адвакат дадае, што масавымі беспарадкамі сілавікі, як правіла, называюць падзеі, якія адбываліся 9−12 жніўня.

Які тэрмін даўнасці па крымінальных справах за каментары і лайкі, абразу чыноўнікаў?

Абраза Лукашэнкі падпадае пад артыкул 368 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). З 2020-га ў Беларусі, паводле звестак «Вясны», пакаранне па ім атрымалі 516 чалавек. Тут усё залежыць ад таго, калі «абраза» адбылася, тлумачыць Марыя Колесава-Гудзіліна, бо ўлады павялічылі тэрмін даўнасці.

— Спачатку гэта лічылася «злачынствам», што не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, тэрмін прыцягнення да адказнасці быў мінімальным — два гады. То-бок, умоўна, калі людзі ў Twitter нешта напісалі ў 2020-м, іх маглі прыцягнуць да снежня 2022-га. Але ў траўні 2021 года ўнеслі змены ў КК. І цяпер гэта лічыцца менш цяжкім злачынствам, тэрмін даўнасці па іх — пяць гадоў з моманту, калі чалавек, напрыклад, напісаў каментар у адрас Лукашэнкі. Нават калі аўтар яго выдаліў.

Калі ў дзеяннях угледзяць абразы чыноўнікаў ці міліцыянтаў, напрыклад, у публічных выказваннях або публікацыях, каментарах, прымяняецца артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Цяпер па ім таксама могуць прыцягнуць цягам пяці гадоў. Хоць раней на гэта ў сілавікоў было ўсяго два гады, і справы некаторых беларусаў закрылі з прычыны заканчэння тэрміну даўнасці. За кратамі па гэтым артыкуле знаходзяцца амаль 800 чалавек.

Многіх таксама судзяць па артыкуле 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Па ім у тым ліку былі асуджаныя гендырэктар «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, праваабаронца Наста Лойка.

Калі «злачынства» падпадае пад першую частку (уаўмысныя дзеянні, скіраваныя на распальванне варожасці праз расу, нацыянальнасць, рэлігію, мову ці іншую сацыяльную прыналежнасць), тэрмін прыцягнення да адказнасці — пяць гадоў. А вось па трэцяй частцы (дзеянні, учыненыя групай асоб альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека ці іншыя цяжкія наступствы) — дзесяць гадоў.

— Прычым чалавек, напрыклад, мог выйсці на пратэсты са сцягам. Яго прыцягнуць не па 342-м, а за распальванне варожасці. І вось вам ужо частка трэцяя і дзесяць гадоў на прыцягненне да адказнасці, — адзначае адвакат.

А што з «экстрэмізмам» і «здзекам са сцягоў»?

Прапагандыстаў і супрацоўнікаў рэсурсаў, звязаных з сілавікамі ці ўладамі, не прыцягваюць да адказнасці за абразлівыя выказванні на адрас БЧБ-сцяга або герба «Пагоня», прызнаныя гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Напрыклад, Рыгор Азаронак выкладваў відэа, як разаслаў сцяг ля дзвярэй і хадзіў па ім. Таксама былі выпадкі, калі сілавікі раскладвалі палатно на падлозе аўтазака.

Пры гэтым за дзеянні ў дачыненні да дзяржсімволікі, якія не падабаюцца ўладам, у дачыненні да беларусаў распачынаюць крымінальныя справы па арт. 370 КК (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). Нядаўна ў Віцебску 18-гадовы хлопец сарваў з будынка сцяг і кінуў на ходнік — за гэта яго затрымалі і завялі крымінальную справу. А ў красавіку жыхара Брэстчыны — таксама за сарваны сцяг і зламанае дрэўка — асудзілі на год калоніі. Тэрмін даўнасці па гэтым артыкуле — пяць гадоў. За такія дзеянні з моманту іх здзяйснення справу могуць завесці цягам пяці гадоў.

Па ч. 1 арт. 361−1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або кіраўніцтва ім ці структурным падраздзяленнем, якія ўваходзяць у яго) могуць прыцягнуць да адказнасці цягам дзесяці гадоў. Тых, каго палічаць удзельнікамі такога фарміравання (ч.3), — цягам пяці.

— Але фактычна кіраўніком яны могуць палічыць любога і прышыць арганізацыю. Праўда, тут складана сказаць, што будзе лічыцца стварэннем экстрэмісцкага фарміравання: момант, калі яно з’явілася ці калі прызналі? Усё залежыць ад рашэння суда.

Беларусаў таксама судзяць за данаты розным арганізацыям, напрыклад, BYSOL, By_Help, палку Каліноўскага. Гэта падпадае пад арт. 361−2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле яго, калі чалавек адзін раз перавёў грошы, сілавікі могуць завесці крымінальную справу цягам пяці гадоў. Калі некалькі разоў — дзеянні падпадаюць пад другую частку, і тут гэты тэрмін даўнасці ўжо вышэйшы — да дзесяці гадоў.

Ёсць яшчэ арт. 361−4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Садзейнічаннем могуць палічыць, напрыклад, каментар для медыя, які ўлады прызналі экстрэмісцкім. Так адбылося з Дар’яй Лосік — жонку палітвязня Ігара Лосіка асудзілі на два гады калоніі за інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат». Цяпер у тым ліку па гэтым артыкуле судзяць былую гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову — паводле версіі абвінавачання, яна «ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу аўдыё-, відэа-, фота- і тэкставай інфармацыі для далейшага выкарыстання ў мэтах забяспечання экстрэмісцкай дзейнасці» праваабаронцаў «Вясны» і «Белсата».

За «садзейнічанне экстрэмізму» тэрміны, калі на чалавека ўжо не могуць завесці справу, — пяць-дзесяць гадоў у залежнасці ад часткі.

Але Марыя Колесава-Гудзіліна адзначае, што на гэтым рэпрэсіі для беларусаў могуць не скончыцца.

— Па гэтай тэме няправільна казаць, што, калі пройдуць гэтыя ўмоўныя пяць-дзесяць гадоў, чалавека не могуць асудзіць за яго дзеянні ў 2020-м ці 2021-м. Хутчэй за ўсё, следчыя знойдуць іншы склад злачынства, які будзе падпадаць, з іх пункту гледжання, пад іншы артыкул з вялікімі тэрмінамі даўнасці, і асудзяць па ім, — дадала адвакат.

Чытайце таксама