Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  2. Што з грашыма, якія мусіў атрымаць фонд зніклай Анжалікі Мельнікавай? Вось што даведалася «Люстэрка»
  3. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  4. Афіцыйныя прафсаюзы б'юць трывогу праз пенсіі і заробкі бюджэтнікаў. Што з імі не так
  5. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  6. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  7. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  8. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  9. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  10. Магла з'ехаць сама? Ці замяшаны КДБ? Спыталі ў калег зніклай спікеркі КР, якія ў іх версіі знікнення Анжалікі Мельнікавай
  11. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  12. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  13. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  14. Эксперты рассказали о главной цели Путина в Украине, для достижения которой он готов вести войну годами
  15. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  16. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
Читать по-русски


На беларуска-расійскай мяжы раптоўна адмянілі кантроль, які ўвялі сёлета ў траўні. Пра гэта расказваюць удзельнікі чатаў, якія сочаць за становішчам на гэтым участку мяжы. Паводле іх словаў, яшчэ ў панядзелак даводзілася праходзіць кантроль у прапускных пунктах, але з вечара аўторка тых, хто заязджае ў Беларусь, ужо не правяралі. Даведаліся дэталі.

Выезд з Беларусі ў Расію па трасе М1, раніца 5 траўня. Фота відавочца

Увечары 18 ліпеня ў чаце «Граница РФ-РБ» з’явіліся паведамленні пра тое, што з боку Беларусі зніклі памежныя пункты. Дакладны час, калі іх прыбралі, невядома. Удзельнікі чата паведамляюць, што ў панядзелак, 17 ліпеня, яны былі, а ўжо ў аўторак увечары — зніклі.

— У панядзелак (17 ліпеня. — Заўв. рэд.) раніцай усё было, — удакладняе адзін з карыстальнікаў у чаце. — А ноччу ехаў са Смаленска, было абсалютна пуста.

Пра адсутнасць кантролю гавораць і тыя, хто перасякаў расійска-беларускую мяжу па трасе М1 каля вёскі Красная Горка і вёскі Рудня (абедзве знаходзяцца ў Смаленскай вобласці Расіі).

Таксама няма дадатковага кантролю і ля аграгарадка Ляды (Дубровенскі раён) і ля вёскі Езярышча (Гарадоцкі раён).

— 18 ліпеня каля 21.00 пры руху з Масквы ў Мінск на легкавіку, Красная Горка: толькі бегла прагледзелі пашпарты на расійскім баку, далей — нічога, — піша яшчэ адна ўдзельніца чата. — Ніякага надгляду, з машыны выходзіць не давялося. Усё як да травеньскіх, толькі даволі вялікая чарга з фур у правых палосах.

На гарачай лініі Дзяржпамежкамітэта, куды нашая журналістка патэлефанавала як звычайная беларуска, расказалі, што кантроль сапраўды знялі.

— Падкажыце, калі ласка, тут у чаце мяжы пішуць, што прыбралі памежныя пункты, калі ехаць з Расіі ў Беларусь. Гэта так, не будзе больш кантролю?

— Не магу вам сказаць, будзе ці не будзе. На сённяшні дзень пакуль знялі. А заўтра, можа, паставяць.

— А чаму раптам вырашылі прыбраць?

— Усё ў нас залежыць ад распараджэння ўрада Рэспублікі Беларусь. Будзе распараджэнне — будзем неяк вырашаць, што нам рабіць. Мы не самі прымаем рашэнне. Ёсць у нас прэзідэнт, урад, і яны прымаюць рашэнне.

— Скажыце, а прыбралі памежны кантроль на ўсіх трасах? Каб разумець, дзе лепш праехаць.

— Усюды можаце ехаць. З нашага боку чэргаў ніколі не было, чэргі заўсёды былі на расійскім баку.

— Ну то-бок памежны кантроль усюды знялі?

— Можаце ехаць.

Нагадаем, у пачатку траўня Беларусь увяла свайго роду памежны кантроль на ўсіх уездах з Расіі. У ДПК тады казалі, што гэта часовая мера, звязаная з працэсам ратыфікацыі пагаднення пра ўзаемнае прызнанне віз з Расіяй. А ў МЗС гэта называлі «не кантролем, а маніторынгам сітуацыі». Ужо ў першыя дні на мяжы сталі збірацца чэргі. У канцы траўня Расія ратыфікавала згаданае пагадненне, але кантроль застаўся.

Чытайце таксама