Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспеку ў чацвер
  2. Ці ёсць у вашай сям'і Audi, Porsche або Mercedes? Не? А грошы на такія аўто з вашай кішэні ўсё роўна «выцякаюць» — тлумачым, як так
  3. «Такая была тьма над городом!» Рассказываем, как жители Западной Беларуси оценивали приход советской власти в 1939 году на самом деле
  4. У Беларусі ашалела інфляцыя — асабліва прыкметна даражэюць прадукты
  5. Прапагандысты распаўсюджваюць фэйкавыя фота вядоўцы «Обычного утра» з Pornhub. Яна ім адказала
  6. СМІ: Сілавікі трасуць агенцтвы нерухомасці па ўсёй краіне — што адбываецца
  7. Прыходзіў КДБ. Даведаліся падрабязнасці рэйду па агенцтвах нерухомасці
  8. Новый поворот. Трамп еще больше поднял пошлины для Китая из-за «неуважения», но для других стран ввел отсрочку на три месяца
  9. В Беларуси больше не будет детских стоматологов. К кому теперь вести ребенка
  10. «В последнее время стая „черных лебедей“». Эксперт пояснил, как торговая война Трампа с миром может затронуть рынок жилья Беларуси
  11. «Самае цікавае яшчэ наперадзе». Прапагандыстка Бондарава, якая выйшла з «сутак», пракаментавала свой арышт
  12. Обновление базы розыска РФ: теперь в ней более 4700 беларусов. Проверьте себя и близких
  13. З рахунку зніклай Анжалікі Мельнікавай, куды прыходзілі сродкі для КР і «Кіберпартызан», былі знятыя грошы — «Белсат»
  14. «Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала «Люстэрку» гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
  15. Вальфовічу паказалі зброю, якую ў расійскіх ваенных пабліках называюць «х*рнёй». У Беларусі ёю збіраюцца прыкрываць тэрабарону
  16. Банки массово меняют условия обслуживания карточек
  17. Намесніца міністра сувязі расказала, чаму ў Беларусі не блакуюць YouTube, і прызнала, што ў нашым клоне «ніхто не хоча нічога размяшчаць»
  18. Эксперты рассказали, для чего Россия начала наступление на Сумскую область и какими могут быть планы Путина на этот регион
Читать по-русски


Камунальныя і экстранныя службы Пружанаў другі дзень спрабуюць аднавіць водазабяспечанне горада.

Пружаны, 16 января 2023 года. Фото: «Раённыя будні»
Пружаны, 16 студзеня 2023 года. Фота: «Раённыя будні»

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у сваёй ранішняй зводцы 17 студзеня расказала, што паведамленне пра аварыю паступіла ў дзяжурную службу раніцай панядзелка.

«У выніку аварыйнага адключэння клапана скіду ў галоўнай каналізацыйна-помпавай станцыі Пружанскага КУВП „Камунальнік“ адбылося прыпыненне працы сістэмы адвядзення каналізацыйных сцёкаў у горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці на вуліцы Горына-Каляды. На час правядзення рамонтных работ адключанае водазабяспечанне спажыўцоў горада. Арганізаваны падвоз вады», — паведамілі ратавальнікі.

У МНС удакладнілі, што ў 6.15 17 студзеня рабочыя завяршылі адпампоўку сцёкавых водаў з прыёмнай камеры галоўнай каналізацыйна-помпавай станцыі. Цяпер праводзіцца рэвізія помпавага абсталявання і запорнай арматуры.

«Меркаваны час аднаўлення водазабяспечання — 10.00 17.01.2023», — паведамілі ў МНС.

Тым не менш у названы тэрмін водазабяспечанне адноўленае не было. Пружанская газета «Раённыя будні» паведаміла, што рамонтныя працы працягваюцца.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай інцыдэнту стала паломка адной з помпаў. Водазабяспечанне будзе адноўленае ў найкарацейшыя тэрміны. Водазабяспечанне будзе адноўленае пасля ліквідацыі ўсіх непаладак», — напісала раніцай 17 студзеня выданне.

Тым часам на сайце райвыканкама апублікавалі спіс вуліц, на якіх будзе арганізаваны падвоз пітной вады.

1. На вул. Інтэрнацыянальнай — стаянка крамы «БЕЛМАРКЕТ»

2. На вул. Інтэрнацыянальнай — стаянка каля аптэкі «БАЛЬЗАМ»

3. На вул. Кастрычніцкай — стаянка каля крамы № 7

4. На вул. Юбілейнай — разваротная пляцоўка ля СШ № 3 г. Пружаны

5. На вул. Шырмы — стаянка ля кавярні «ФАРАОН»

6. На вул. Савецкай — стаянка за гарадскім Палацам культуры

7. На вул. Касцякова — ля адміністрацыйнага будынка ПМС

8. На вул. Е. Полацкай (скрыжаванне з вул. Сонечнай) — стаянка ля крамы

9. На вул. Горына-Каляды — ля гарадскога рынку

10. На вул. Кобрынская — стаянка ля будынка КСМ

11. Пасёлак Сонечны — ля адміністрацыйнага будынка ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»

Названыя пункты будуць працаваць з 9.00.

Пружанская Цэнтральная раённая бальніца папярэдзіла жыхароў рэгіёна, што «ў сувязі з сітуацыяй па вадзе ў горадзе» была абмежаваная планавая шпіталізацыя і прыём аналізаў. Пацыенты стаматалагічнага профілю прымаюцца толькі экстранна.

З гэтай жа прычыны часова не працуе і мясцовы Палац культуры.

«Усе пяць сярэдніх школ горада Пружаны забяспечаныя прывазной вадой. У дадзеных школах вучыцца 747 навучэнцаў. Пры двухразовым харчаванні школы ў поўнай меры забяспечаныя сухімі пайкамі і аднаразовым посудам. У трох школах устаояваныя біяпрыбіральні, у дзвюх дзейнічаюць надворныя прыбіральні. З бацькамі выхаванцаў дзіцячых садкоў праведзеная праца. Адукацыйны працэс ва ўстановах адукацыі горада Пружаны арганізаваны ў штатным рэжыме», — паведаміў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук.