Ва Украіне загінуў былы паўабаронца моладзевай зборнай Украіны па футболе, 38-гадовы Сяргей Ражок.
«Сёння, абараняючы Украіну, загінуў вялікі майстар футбола, Чалавек з вялікай літары Сяргей Ражок… Няма словаў ад болю… Страчваем найлепшых…» — гаворыцца ў паведамленні Бучанскай раённай асацыяцыі футбола ў Facebook.
Сяргей Ражок пачынаў сваю кар’еру ў акадэміі кіеўскага «Дынама». Гуляў за розныя ўкраінскія клубы, уваходзіў у склад моладзевай зборнай Украіны.
У 2012 годзе Сяргей Ражок пачаў гуляць у Беларусі. У складзе клуба «Мінск» заваяваў Кубак краіны, гуляў таксама ў «Нёмане», «Віцебску», «Гомелі» і «Смалявічах». Завяршыў прафесійную спартыўную кар’еру ў 2018 годзе.