Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  2. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  3. «Наша Ніва»: Муж беларусской журналистки за границей не единственный, кто имеет паспорт прикрытия
  4. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  5. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  6. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  7. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  8. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  9. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  10. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  11. В Беларусь пытались ввезти рекордную контрабанду взрывчатки. Вот что узнало «Зеркало» о водителе
  12. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
  13. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  14. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
Читать по-русски


Алімпійскі чэмпіён 2016 года па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў звольніўся са зборнай Беларусі і выступае ў знакамітым Cirque du Soleil у Лас-Вегасе. Пасля жніўня-2020 ён падтрымаў Лукашэнку, падпісаўшы праўладны ліст спартоўцаў, а пасля пачатку вайны ва Украіне батутыст прамаўчаў. І гэта не адзіны прыклад, калі падпісанты праўладнага ліста сёння спакойна працуюць у краінах Еўрасаюза і ЗША. Як ставіцца да Ганчарова і іншых такіх беларусаў? Ці няма парадоксу ў тым, што яны, падтрымліваючы дзейную ўладу, атрымліваюць грошы ў «недружалюбных» да афіцыйнага Мінска краінах? Пра гэта ў калонцы для «Люстэрка» разважае Аляксандра Герасіменя.

Аляксандра Герасіменя

Трохразовая медалістка Алімпіядаў.

Экс-кіраўніца Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Сярэбраная прызёрка Алімпіяды 2012 года на дыстанцыях 50 і 100 метраў вольным стылем. Бронзавая прызёрка Алімпіяды-2016 (50 м вольным стылем). Цяпер вучыць плаванню і праводзіць індывідуальныя трэніроўкі ў Варшаве.

Усе тыя, хто падпісваў праўладны ліст пасля жніўня 2020 года, не думалі пра наступствы. Хацелі адседзецца, адмаўчацца. На той момант гэтыя спартоўцы толькі хацелі не выглядаць «нядобранадзейнымі» ў вачах уладаў. А ў выніку пачалі з’язджаць — як Ганчароў, футбалісты. Думаю, неўзабаве прыклад з іх возьмуць і іншыя.

Алімпійскі чэмпіён напэўна зразумеў, што сёння яму няма чаго лавіць у Беларусі. У спартоўца найвышэйшага ўзроўню няма міжнародных спаборніцтваў, і невядома, калі будуць. У такой сітуацыі страчваюцца навыкі. А час ідзе. Для маладых атлетаў год-два — яшчэ прымальна, а для ўзроставых (Ганчарову 28 гадоў. — Заўв. рэд.) гэта ўжо крытычна. Там кожны месяц лічыцца.

Сумняваюся, што Ганчароў памяняў погляды. Проста ён усвядоміў, што яго чакае найбліжэйшым часам, калі заставацца ў Беларусі. Такая перспектыва Уладзіслава не задаволіла. А сям’ю карміць трэба. Магчыма, ён хацеў падрыхтавацца да выступлення на яшчэ адной Алімпіядзе, але часу і магчымасцяў, паўтаруся, усё менш. Як мы ведаем, многія беларусы сёння пазбаўленыя стартаў за мяжой. І далёка не факт, што іх дапусцяць на гульні.

Што да іншых спартоўцаў, якія выступаюць у ЕС, то ў нас заўсёды былі падвойныя стандарты. З аднаго боку — крытыкаваць Захад, а з іншага — карыстацца яго выгодамі, адпачываць на моры ў Еўропе або на пляжы ў Маямі. Ніхто не хоча катацца на «Джылі», калі ёсць «Мерсэдэс». Паводле такой самай логікі — навошта таптацца на месцы ў Беларусі, калі можна зарабіць добрыя грошы за мяжой?

У Cirque du Soleil, чытала, ужо пракаментавалі запрашэнне Ганчарова, сказаўшы, што «культура па-за палітыкай». Яны мне гэтым нагадалі Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК). Здавалася б, у МАК прыгожа гавораць пра роўнасць і правы спартоўцаў, але на практыцы нярэдка выходзіць адваротнае. Пачаць хаця б з магчымасцяў для трэніровак ва ўкраінскіх спартоўцаў… Проста цырку выгадна, вяртаючыся да Ганчарова, каб у іх выступаў прафесіянал. Яны карыстаюцца імем алімпійскага чэмпіёна, прыцягваюць публіку, зарабляюць. Грошы не пахнуць. Ім усё роўна, за каго падпісваўся Ганчароў, бо рэпутацыйныя рызыкі наўпрост не закранаюць шоу. Ну, звязаліся з праўладным беларусам — ад гэтага наведвальнасць прадстаўленняў не знізіцца.

Паехаў Ганчароў у ЗША — поспехаў яму. Ведаеце, спартоўцу ў Беларусі амаль заўсёды цяжка знайсці сябе пасля спорту. У нас створаныя такія ўмовы, што за атлета робяць усё: кормяць, возяць на зборы, плацяць грошы. Толькі трэніруйся, плавай, бегай, скачы — кропка. Гэта расхалоджвае. Да таго ж многія атрымліваюць адукацыю дзеля галачкі. У чалавека на руках паперка ў літаральным сэнсе — без рэальных ведаў.

У выніку пасля завяршэння кар’еры вельмі складана. Нічога рабіць, па сутнасці, спартовец не ўмее. А вось за мяжой іншае стаўленне. Там не знаходзішся «на асаблівым рахунку», і нікога не хвалююць былыя заслугі. Хочаш зарабляць, стаць трэнерам, паспрабаваць сябе ў новай галіне — вучыся, працуй, даказвай. Канкурэнтнае асяроддзе. Трэба ўключаць усе рэсурсы, калі не хочаш застацца на ўзбочыне. І ў многіх беларусаў якраз нядрэнна атрымліваецца рэалізоўвацца за мяжой.

Ганчароў фактычна ўжо не прадстаўляе Беларусь ці іншую краіну. Калі ж браць іншых праўладных спартоўцаў, якія працягваюць кар’еру, выступаючы ў ЕС, ЗША, то тут трэба ўключацца міжнароднай супольнасці. Магчыма, не выдаваць візаў. Бо спорт заўсёды ў палітыцы, як бы ні спрабавалі ў нас пераканаць у адваротным.

Зразумейце: спартовец — больш чым проста ногі-рукі, трэніраванае цела. Для мяне гэта чалавек, які здольны і нават мусіць быць прыкладам для астатніх. Чалавек, які пераадольвае сябе, боль. Чалавек сумленны, які прытрымліваецца fair play для дасягнення выніку. Матыватар і крыніца натхнення. А як такімі прыкладамі могуць быць Ганчароў, Сабаленка ці хтосьці з іншых праўладных спартоўцаў, якія зрабілі выбар пасля 2020 года не пайшоўшы за сумленнем, а толькі кючыся ўласнай выгадай, закрыўшы вочы на праўду?

Дзяцей жа вучаць, дзе дабро, а дзе зло. Ім патрэбныя атлеты-героі, якія думаюць не толькі пра сябе. А чаму навучаць праўладныя спартоўцы? Дэмакратыя — гэта не пра ўсёдазволенасць, а пра магчымасць выказацца, права заняць пазіцыю і несці за яе адказнасць. І раз вы прынялі рашэнне быць на цёмным баку, то не спрабуйце сябе абяліць у вачах іншых. Чорнае ніколі не стане белым.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.